BE RU EN

У дзень піянерыі расейскія школьнікі разбілі помнік Леніну

  • 23.05.2017, 14:56

Свой бясстрашны ўчынак падлеткі патлумачылі рознагалоссямі з «правадыром» у палітычных пытаннях.

Падлеткі з пасёлка Ушумун (Амурская вобласць) разбілі помнік Уладзіміру Леніну праз рознагалоссі з ім у палітычных пытаннях. Аб гэтым паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення КПРФ, піша lenta.ru.

У дзень піянерыі 19 траўня двое навучэнцаў восьмага і дзевятага класаў ушумунскай школы разбілі манумент пры дапамозе прадметаў, якія нагадваюць бейсбольныя біты. Яны пашкодзілі рукі і ногі скульптуры, адкалолі частку пінжака.

Cвае дзеянні яны растлумачылі рознагалоссямі з палітыкай Леніна. Са слоў дырэктара школы, раней вучні не былі заўважаныя ў хуліганскіх выбрыках, а адзін з іх нядаўна заняў другое месца ў алімпіядзе па гісторыі.

Помнік Леніну ва Ушумуне быў усталяваны ў 1939 годзе.

Апошнія навіны