BE RU EN

Экс-спікер расейскага Савета федэрацыі пераблытаў стрыт-арт з артрытам

  • 23.05.2017, 12:35

Лідар партыі «Справядлівая Расея», двойчы кандыдат у прэзідэнты Расеі Сяргей Міронаў «бліснуў» эрудыцыяй.

Падчас выступу на парламенцкіх слуханнях аб моладзевай палітыцы, якія прайшлі ў Дзярждуме у панядзелак, 22 траўня Сяргей Міронаў пераблытаў стрыт-арт з артрытам.

У якасці пазітыўнага прыкладу ўзаемадзеяння з моладзевымі суполкамі ён прывёў выпадкі, калі ўлады прыцягвалі вулічных мастакоў да добраўпарадкавання.

«Тое, што называецца артрыт. Тое, што малююць графіці. Калі гэта было стыхійна, мы бачылі бетонныя заводы ўздоўж жалезных дарог, але ў многіх гарадах вырашылі, а чаму б не выкарыстоўваць, і маркотныя шэрыя кварталы расцвілі», — сказаў ён, паведамляе ren.tv.

Апошнія навіны