BE RU EN

Дональд Трамп назваў няўдачнікамі арганізатараў тэракту ў Манчэстэры

  • 23.05.2017, 12:16

Прэзідэнт ЗША выказаў салідарнасць з грамадзянамі Вялікабрытаніі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп асудзіў тэракт у Манчэстэры. «Мы выказваем шчырую салідарнасць з грамадзянамі Вялікабрытаніі», - заявіў ён, выступаючы з прамовай у Бэтлееме. Тыя, хто ўчыніў гэты тэракт – «злыдні» і «няўдачнікі», дадаў ён.

«Яны злосныя няўдачнікі. Я не назаву іх монстрамі, таму што ім бы спадабалася гэта слова. Я буду называць іх няўдачнікамі з гэтага моманту», - цытуе Трампа Telegraph.

Нагадаем, што а 22.30 22 траўня (00.30 23 траўня паводле менскага часу) на ангельскім стадыёне «Манчэстэр Арэна» амаль адразу пасля заканчэння канцэрта амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ прагрымеў выбух. Паводле апошніх звестак, загінулі 22 чалавекі, 59 паранена. Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Апошнія навіны