BE RU EN

Цэны на сусветным рынку калію асядаюць сёмы квартал запар

  • 23.05.2017, 11:04

Калійныя ўгнаенні працягваюць абясцэньвацца.

Цэны на калійныя ўгнаенні на сусветным рынку зніжаюцца сёмы квартал запар. Толькі за апошні год яны знізіліся на чвэрць, гаворыцца ў справаздачы Нацбанка.

У першым квартале 2017 года зніжэнне коштаў склала 0,3% адносна папярэдняга квартала і 25,7% адносна адпаведнага квартала папярэдняга года, піша ej.by.

На калійным рынку працягвае назірацца залішняя прапанова, захаванне якой чакаецца ў будучыні на фоне запланаванага пашырэння вытворчых магутнасцяў у краінах - асноўных экспарцёрах калійных угнаенняў.

Цана на экспартаваныя Рэспублікай Беларусь калійныя ўгнаенні ў першым квартале 2017 года значна не змяніліся ў параўнанні з папярэднім кварталам: рост склаў 0,4%.

Апошнія навіны