BE RU EN

Адразу пасля выставы ўзбраенняў Лукашэнка звольніў намесніка міністра ўзбраення

  • 23.05.2017, 10:46

Дыктатар прызначыў новага намесніка міністра абароны Беларусі.

Начальнікам узбраення УС стаў Сяргей Сіманенка, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Ігар Лацянкоў, які раней займаў гэтую пасаду, быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. За ім захавана права нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

У прэс-службе таксама паведамілі, што Лукашэнка ў панядзелак сваім указам прызначыў Андрэя Федзіна начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння – першым намеснікам начальніка ўзбраення УС Беларусі.

Апошнія навіны