BE RU EN

Як у Беларусі за адзін дзень ператвараюць стадыён у бульбяное поле

  • 23.05.2017, 10:24

Спартыўныя функцыянеры наважылі перакваліфікавацца ў аграрыяў?

Футболу – не быць.

Гарадскі стадыён горада Крупкі, што дзесяцігоддзямі сціпла месціўся на ўскраіне, усяго за адзін дзень зраўнялі з зямлёй. Адбылося гэта ў сярэдзіне траўня. Арэна доўгі час служыла прытулкам для мясцовага ФК Крупкі-ДРБУ-164, які выступаў на чэмпіянаце Менскай вобласці – чацвёрты па сіле дывізіён краіны. Са зразумелых прычынаў каманда наважыла ў гэтым сезоне ў спаборніцтвах удзелу не браць, піша «Трибуна».

Увесь рух на стадыёне пачаўся 13 траўня.

Прыехаў трактар, пачаў узорваць футбольную паляну і да вечара газон быў узараны.

Імаверна, у Крупках наважылі рэканструяваць стадыён, праўда, нейкіх канкрэтных навін ад кіраўніцтва горада пакуль няма. Галоўнае, каб не ўзяліся за старое і не пачалі ўгнойваць і па звычцы саджаць бульбу.

Апошнія навіны