BE RU EN

«Кіроўны рэжым адчуў пагрозу»

  • 22.05.2017, 20:55

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) выступіла з заявай у сувязі з катаваннямі палітвязняў.

«У Беларусі прайшла серыя масавых акцыяў супраць падатку на беспрацоўных і збяднення насельніцтва. Тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб сказаць «Годзе!» незаконнаму і нікчэмнаму кіраванню аднаго чалавека.

Кіроўны рэжым адчуў пагрозу.

Напярэдадні масавай акцыі 25 сакавіка невядомыя захапілі ды ізалявалі лідара Народнай Грамады і двух ягоных паплечнікаў у следчым ізалятары КДБ. Адзін з іх, кіраўнік Менскага гарадскога аргкамітэта Народнай Грамады Сяргей Кунцэвіч, па-ранейшаму застаецца ў зняволенні. Ён змог паведаміць на свабоду, што яго катавалі электратокам, каб даведацца месцазнаходжанне Мікалая Статкевіча перад масавай акцыяй.

Самавольства ў беларускіх турмах далёка не навіна. Але памагатыя рэжыму перайшлі ўсе магчымыя грані і катуюць палітвязняў у стылі нацысцкага гестапа.

Прэзідыум Народнай Грамады патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Кунцэвіча і расследавання злачынных дзеянняў садыстаў ў форме.

Мы таксама звяртаемся да прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа з просьбай наведаць Сяргея ў турме», - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны