BE RU EN

Менскае «Дынама» скасавала кантракт з Лаландам

  • 22.05.2017, 18:25

Пагадненне з галкіперам нацыянальнай каманды Беларусі датэрмінова спыненае з ініцыятывы «зуброў».

Менскае «Дынама» абвясціла аб скасаванні кантракта з брамнікам каманды Беларусі Кевінам Лаландам, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Пагадненне з галкіперам датэрмінова спынена з ініцыятывы ХК «Дынама-Мінск». Гэтая пастанова ўзгодненая з трэнерскім штабам. Таксама яна звязаная з аптымізацыяй бюджэту на наступны сезон.

Кевін Лаланд выступаў за «Дынама» з 2011 да 2017 год, толькі адзін сезон (2014/2015) гуляючы ў маскоўскім ЦСКА.

Мінулы сезон Лаланд практычна цалкам прапусціў праз траўмы, правёўшы ў суме толькі сем двубояў.

Апошнія навіны