BE RU EN

Шасцігадовае дзіця з Японіі ўстанавіла незвычайны сусветны рэкорд

  • 22.05.2017, 10:32

Іцукі Марыта стаў самым маладым клубным дыджэем.

Іцукі Марыта, музычна адораны хлопчык з Японіі, якому ўсяго шэсць гадоў, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы юны клубны дыджэй, піша 120.su.

Каб прадэманстраваць свой талент, Іцукі выканаў сэт, які доўжыцца крыху больш за гадзіну, перад натоўпам гледачоў, якія сабраліся ў адным з клубаў Асакі. Юны дыджэй, які з задавальненнем выконвае сумесь дыска і рок-музыкі, таксама ўмее граць на барабанах, асвоіўшы гэтую навуку дзякуючы аднаму з сяброў сваёй маці.

Хлопчык вельмі любіць творчасць шведскага дыджэя Avicii, сэты якога і натхнілі яго на тое, каб паспрабаваць самому стаць да пульта. Больш таго, Іцукі заўсёды падабалася глядзець на тое, як працуюць дыджэі.

Апошнія навіны