BE RU EN

Яўген Палтаржыцкі выйшаў з турмы

  • 22.05.2017, 10:24

Фігурант справы «Белага легіёну» пераведзены пад хатні арышт.

Фігурант справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» Яўген Палтаржыцкі пераведзены на хатні арышт.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», мера стрымання ў дачыненні да Яўгена Палтаржыцкага была зменена ўвечары 19 траўня. Дагэтуль ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА КДБ.

Нагадаем, што Палтаржыцкі, гісторык па адукацыі, які ўважаецца за сябра былой арганізацыі «Белы легіён», быў затрыманы 21 сакавіка. 30 сакавіка яму афіцыйна было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а ў 20-х чыслах красавіка - і дадатковае абвінавачванне паводле артыкула 287 КК.

Такім чынам, у следчых ізалятарах Менску, «Амерыканцы» і «Валадарцы», застаюцца яшчэ 16 чалавек, якія абвінавачваюцца ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», з іх толькі адзін - актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць у распачатай пазней справе аб стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання.

Апошнія навіны