BE RU EN

На Віцебшчыне прадаюць сядзібу 19 стагоддзя за $12

  • 20.05.2017, 19:23

На аўкцыён з пачатковым коштам 23 рублі выстаўленая сядзіба 19 стагоддзя ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна.

Спачатку адміністрацыя раёна планавала рэстаўраваць будынак сядзібы, пабудаваны ў 1840 годзе і зрабіць у ім музей традыцыйных промыслаў і гасцінны двор, паведамляе сайт vitebsk.cc.

Пазней сядзібу выставілі на аўкцыён з коштам 41 000 еўраў. Цяпер яе прадаюць з пачатковым коштам сумай адной базавай адзінкі - за 23 рублі. Пакупніку давядзецца яшчэ выплаціць 634 рублі 25 капеек аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі Ушацкага райвыканкама за падрыхтоўку аб'екта да продажу.

Таксама ўласнік будзе абавязаны не пазней чым за два гады адрэстаўраваць будынак.

Апошнія навіны