BE RU EN

ЧС-2017: Канада ў адмысловым стылі падолела Расею - 4:2

  • 20.05.2017, 19:09

«Кляновае лісце» адквіталася з ліку 0:2.

Каманда Канады выйшла ў фінал чэмпіянату свету-2017. У паўфінале родапачынальнікі хакея падолелі каманду Расеі - 4:2. "Кляновае лісце" адыгралася з ліку 0:2, закінуўшы чатыры шайбы ў трэцім перыядзе, піша pressball.by.

Канада - Расея - 4: 2 (0:0, 0:2, 4:0)

Шайбы: 0:1 - Кузняцоў (Панарын, Кучараў, 32.16). 0:2 - Гусеў (Шыпачоў, Панарын, 34.50 - бол.). 1: 2 - Шайфлі (МакКінан, Парайка, 40.17). 2:2 - МакКінан (Канечны, 55.07). 3:2 - О'Райлі (Матэсан, 56.58). 4: 2 – Куцюр’е (О'Райлі, Парайка, 58.53 - у пустую браму).

Апошнія навіны