BE RU EN

Батальён NATO ў Латвіі будзе складацца з вайскоўцаў шасці краінаў

  • 20.05.2017, 15:40

У склад шматнацыянальнага батальёна NATO ў Латвіі ўвойдуць вайскоўцы з Канады, Гішпаніі, Албаніі, Італіі, Польшчы і Славеніі.

Узброеныя сілы Канады ў рамках пашырэння прысутнасці NATO накіруюць у Латвію 450 пяхотнікаў з механізаванага пяхотнага батальёна, бронемашыны, элементы падтрымкі і выведузвод, паведамляе interfax.by.

Албанія накіруе ў Латвію 18 сапёраў, з Італіі прыбудзе рота ў складзе 160 пяхотнікаў і бронемашыны. Польшча ў Латвію накіруе танкавую роту з элементамі падтрымкі ў складзе 160 вайскоўцаў.

У сваю чаргу Славенія накіруе 50 салдатаў. З Гішпаніі прыбудуць 300 вайскоўцаў з механізаванай пяхотнай роты, бронемашыны, танкі, ваенныя інжынеры і элементы падтрымкі.

Як паведамлялася, баявая група ў поўным складзе плануе прыбыць у Латвію ажно да чэрвеня. У пачатку траўня ў Латвію дастаўленая першая ваенная тэхніка і экіпіроўка з Канады.

Апошнія навіны