BE RU EN

Глыбоцкіх журналістаў аштрафавалі за відэасюжэт пра дом без капрамонту

  • 20.05.2017, 15:23

Таццяну Смоткіну і Дзмітрыя Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ.

Незалежных журналістаў судзілі за сюжэт, паказаны на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат», дзе распавядалася пра дом № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім, паведамляе «Радыё Рацыя».

Суддзя Людміла Вашчанка пастанавіла пакараць Таццяну Смоткіну штрафам памерам 25 базавых (575 рублёў), а Змітра Лупача – 30 базавых (690 рублёў).

Справу супраць журналістаў ініцыяваў мясцовы аддзел КДБ. Менавіта адтуль далі распараджэнне разабрацца, якім чынам інфармацыя пра пяціпавярхоўку, у якой за 40 гадоў не было капрамонту, трапіла на тэлеканал «Белсат».

Апошнія навіны