BE RU EN

У нядзелю будзе цёпла, але з навальніцамі

  • 20.05.2017, 14:50

У найбліжэйшыя суткі, 21 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень пераважна на поўдні пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер будзе паўночна-заходні, слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11–16, на поўначы – 7–10 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі абяцаюць 13–19 цяпла, а на паўднёвым захадзе – да 20–25 градусаў вышэй за нуль, паведамляе Белгідрамет.

Апошнія навіны