BE RU EN

Два аўтамабілі з п'янымі кіроўцамі сутыкнуліся ў Менску

  • 20.05.2017, 13:41

Адзін з удзельнікаў аварыі – таксіст.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прадстаўніка ДАІ Фрунзенскага раёна Алену Воўчак.

ДТЗ адбылося раніцай 20 траўня. Кіроўца таксі Dodge ехаў па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Кунцаўшчыны ў напрамку вуліцы Нёманскай. «Ён рухаўся ў трэцяй паласе. Пры перастройванні ў другую паласу сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen. Кіроўцы выйшлі, таксіст прапаноўваў разабрацца без ДАІ, але другі ўдзельнік ДТЗ настаяў на выкліку інспектараў. Прыбылыя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўбачылі, што кіроўца таксі спіць на заднім сядзенні сваёй машыны, – распавяла Алена Воўчак.

Абодвух кіроўцаў даставілі на медэкспертызу. У крыві таксіста выявілі 2,41 праміле алкаголю. У кіроўцы Volkswagen – 0,35 праміле.

Машыны ўдзельнікаў ДТЗ даставілі на штрафстаянку.

Апошнія навіны