BE RU EN

Беларуска-расейскі баксёр Усцінаў накаўтаваў спаборніка ў першым раўндзе

  • 20.05.2017, 11:21

40-гадовы спартовец вярнуўся на рынг пасля паўтарагадовай паўзы.

Суперцяжкавагавік Аляксандр Усцінаў (34-1, 25 КО) у Боўтане, Англія, датэрмінова перамог бразільца Рафаэля Зумбана Лава (39-15-1, 32 КО). Падчас матчу баксёра называлі то прадстаўніком Расеі, то прадстаўніком Беларусі.

Ужо ў першым раўндзе Усцінаў пайшоў наперад і адправіў спаборніка на насціл рынга.

Потым Аляксандр правёў шэраг зацяжных нападаў, і ў выніку апошняга з іх рэферы спыніў бой за хвіліну да заканчэння першага раўнда.

Усцінаў атрымаў перамогу тэхнічным накаўтам у першым раўндзе.

Варта адзначыць, што 40-гадовы расеец вярнуўся на рынг пасля паўтарагадовай паўзы. У канца 2015 года Усцінаў узяў верх у Маскве над немцам расейскага паходжання Канстанцінам Айрыхам..

Апошнія навіны