BE RU EN

Названая невядомая раней уласцівасць кавы

  • 20.05.2017, 11:01

Усім вядома, што тлустая ежа хуткага прыгатавання шкодная для здароўя.

Але калі пасля ўжывання гамбургераў і бульбы фры ты п'еш каву, адмоўны эфект яшчэ больш узмацняецца, упэўненыя канадскія навукоўцы, паведамляе ladyhealth.com.ua.

Нават у здаровага чалавека ўзровень цукру ў крыві рэзка падскоквае пасля таго, як ён пад’еў тлустай ежы, а калі ён запіў свой абед кавай, узровень цукру павышаецца ў два разы: прыкладна такія паказнікі ўзроўню цукру ў крыві можна назіраць у людзей з падвышанай рызыкай развіцця дыябету.

Вынікі даследавання кажуць, што насычаныя тлушчы перашкаджаюць арганізму нармальна засвойваць глюкозу з крыві, прычым напоі з кафеінам яшчэ мацней пагаршаюць гэты эфект. Калі ў чалавека ўзровень цукру ў крыві павышаецца занадта часта, гэта пачынае адлюстроўвацца на працы ўсяго арганізма, – тлумачаць навукоўцы.

Эксперыменты паказалі, што тлусты абед павышае ўзровень цукру ў крыві здаровага чалавека на 32%. У валанцёраў, якія цягам пяці гадзінаў пасля прыёму тлустай ежы пілі два кубкі кавы, гэты паказнік павялічваўся на 65%. Гэта азначае, што тлустая ежа аказвае ўплыў на працу арганізма цягам некалькіх гадзінаў.

Мы мяркуем, што тлушч і кафеін парушаюць камунікацыю паміж страўнікам і падстраўнікавай залозай, і таму ўзровень цукру ў крыві пасля ежы зніжаецца значна больш павольна, чым неабходна, – тлумачаць навукоўцы. Вынікі іхняй працы будуць асабліва карысныя для людзей з падвышанай рызыкай развіцця дыябету, якім настойліва рэкамендуюць знізіць спажыванне кавы, тлустага мяса, вырабаў з перапрацаванага мяса і шкоднай для здароўя ежы хуткага прыгатавання.

Апошнія навіны