BE RU EN

Расейцы будуць перамяшчацца па БелАЭС на 30-ці роварах

  • 19.05.2017, 21:53

На набыццё ровараў выдаткавана блізу 3,5 тысяч даляраў.

Для перамяшчэння расейцаў па пляцоўцы, на якой будуецца Беларуская АЭС, купляюць 30 ровараў Stadler Topas. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце дзяржаўных закупак. Там адзначаецца, што «ровары будуць выкарыстоўвацца для скарачэння часавых выдаткаў на перасоўванне на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС» супрацоўнікаў Прадстаўніцтва расейскай інжынірынгавай кампаніі «АСЭ» ў Беларусі, паведамляе «Еврорадио».

На набыццё ровараў выдаткавана больш за 200 тысяч расейскіх рублёў (блізу 3500 даляраў).

Як вядома, Беларуская АЭС будуецца расейскім «Атамбудэкспартам» у Астравецкім раёне. Першы энэргаблок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Фота: icetrade.by

Апошнія навіны