BE RU EN

Беларус заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету ў кулявой страляніне ў Мюнхене

  • 19.05.2017, 20:03

Перамог у страляніне з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м расеец Сяргей Каменскі.

Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету ў Мюнхене ў страляніне з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м, піша БелТА.

Паводле вынікаў кваліфікацыі, беларус у васьмёрцы наймацнейшых стралкоў вёў упартую барацьбу за прызавое месца з Амерам Акгюнам з Турцыі. Толькі ў пятай серыі стрэлаў Віталь Бубновіч апярэдзіў спаборніка, набраўшы 228,9 бала, і заняў трэцяе месца. Спартовец з Турцыі стаў чацвёртым - 207,6 бала.

Перамог у гэтай дысцыпліне расеец Сяргей Каменскі, які паказаў вынік 250,9 бала - новы рэкорд свету. Другое месца ў страляніне з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м заняў Уладзімір Масленнікаў - 250,4 бала.

Кубак свету ў кулявой страляніне прадоўжыцца ў Мюнхене да 24 траўня.

Апошнія навіны