BE RU EN

Навальны абвясціў пра раскрыццё картэля «кухара Пуціна»

  • 19.05.2017, 19:13

Расейскі апазіцыянер апублікаваў новае антыкарупцыйнае расследаванне.

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў вынікі новага антыкарупцыйнага расследавання ў дачыненні да рэстаратара Яўгена Прыгожына, якога называюць «кухарам Пуціна».

Заснаваны Навальным Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) раскрыў картэль Прыгожына, які, імітуючы канкурэнцыю, атрымаў 23 мільярды рублёў з абарончай замовы, не менш за траціну якіх былі выкрадзены, паведамляе navalny.com.

22 траўня Федэральная антыманапольная служба павінна вынесці пастанову аб картэлі. У сувязі з гэтым Навальны выказаў асцярогу, што ўстанова не стане ціснуць на чалавека з атачэння прэзідэнта Расеі і моцна змякчыць справу, прызначыўшы мінімальныя штрафы ці ўвогуле закрыўшы яе.

Навальны адзначае, што менавіта Прыгожын стаіць за нападам на Сяргея Мохава - мужа юрысткі ФБК Любові Собаль, якая ўдзельнічала ў расследаванні так званай «справы кухара».

У 2012-2015 гадах, як сцвярджаюць у ФБК, кампаніі «кухара Пуціна» Яўгена Прыгожына незаконна атрымалі шматмільярдныя кантракты на пастаўку прадуктаў харчавання для Мінабароны і на рамонт у вайсковых частках. У 2016 годзе Прыгожын быў унесены ў санкцыйных спіс ЗША - як «фундатар і агент вышэйшых службовых асобаў Расеі».

Апошнія навіны