BE RU EN

Урад Польшчы прапаноўвае падвысіць мінімальны заробак да €500

  • 19.05.2017, 17:50

Прапанова абгрунтоўваецца высокімі тэмпамі эканамічнага росту.

Урад Польшчы разважае над прапановай павысіць мінімальны заробак да 2100 злотых брута (што прыкладна раўняецца 500 еўрам). Пра гэта ў пятніцу заявіла міністр у справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Альжбета Рафальская, паведамляе «Радыё Польшча».

Мінімальны заробак такім чынам павялічыўся б на 5% і складаў бы 47,27% ад сярэдняга заробку брута ў Польшчы. Цяпер мінімальны заробак без адлічэння падаткаў складае 2000 злотых.

Разам з павышэннем мінімальнага заробку міністэрства ў справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі плануе падвысіць на 5% мінімальную аплату за гадзіну працы. Яе хочуць павялічыць да 13 злотых 70 грошаў (што складае 3,25 еўра). Канчатковую пастанову з нагоды павышэння заробку павінен прыняць урад.

Сваю прапанову пяціадсоткавага падвышэння мінімальнага заробку Альжбета Рафальская абгрунтоўвае высокімі тэмпамі эканамічнага росту ў Польшчы і добрай сітуацыяй на рынку працы. У краіне адзначаецца рэкордна нізкае беспрацоўе.

Апошнія навіны