BE RU EN

«Белтэлекам» папярэджвае аб збоях у працы інтэрнэту

  • 19.05.2017, 16:51

РУП «Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт уначы 30 траўня.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце кампаніі.

З 1.00 да 6.00 30 траўня будуць праводзіцца работы на абсталяванні сеткі перадачы звестак РУП «Белтэлекам». У гэты час магчымая цяжкасць доступу ў сетку Інтэрнэт усіх абанентаў «Белтэлекама».

Апошнія навіны