BE RU EN

Шуневіч прапанаваў скараціць цэнтральны апарат МУС на 10%

  • 19.05.2017, 14:02

«Чысткі» могуць закрануць усе падраздзяленнi органаў унутраных спраў.

Цэнтральны апарат МУС Беларусі прапаноўваецца скараціць на 10%. Аб гэтым паводле вынікаў дакладу беларускаму дыктатару паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша БелТА.

Кіраўнік праваахоўнай структуры далажыў аб планах далейшага рэфармавання сістэмы органаў унутраных спраў. «Мы прапануем скараціць у тым ліку цэнтральны апарат МУС фактычна на 10%. Пасада аднаго з намеснікаў міністра падлягае скарачэнню. Таксама шэраг нізавых падраздзяленняў органаў унутраных спраў будзе рэфармаваны», - заявіў Ігар Шуневіч.

Апошнія навіны