BE RU EN

Квіткі на менскі канцэрт «Крамбамбулі» разышліся за некалькі дзён

  • 19.05.2017, 12:28

Зоркі беларускага року выступяць з праграмай «Піраты Камсамольскага возера».

Усе квіткі на канцэрт Крамбамбулі ў Менску прадаліся за некалькі дзён

Арганізатары канцэрта паведамілі сайту nn.by, што даслоўна за некалькі дзён разышліся ўсе квіткі на канцэрт легендарнага гурту «Крамбамбуля».

31 траўня ў рэстаране-бровары «Сябры» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурту «Крамбамбуля» ў Менску.

«Крамбамбуля» выступіць з праграмай «Піраты Камсамольскага возера», у якой прагучаць найлепшыя песні з усіх альбомаў калектыву. Папярэдні сольны канцэрт гурту ў Менску адбыўся 14 лютага 2008 г. ва ўжо неіснуючым Westworld Club.

Апошнія навіны