BE RU EN

Данкверт увёў абмежаванні на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі

  • 19.05.2017, 9:40

Рассельгаснагляд выканаў тое, аб чым папярэдзіў напярэдадні.

Расейская Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду з 19 траўня ўвяла часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

Прычынай такога кроку стала выяўленне рэшткаў антыбіётыкаў лінкаміцына, натаміцына, цыпрафлаксацына і тылазіна ў сыры, алеі і сухім малацэ ў 19 вытворцаў.

Адпаведная пастанова размешчана на сайце ведамства.

Нагляднае ведамства адзначае, што звярнулася да беларускага боку з просьбай прыпыніць ветэрынарную сертыфікацыю ў Расею прадукцыі высокай рызыкі шэрагу прадпрыемстваў, але належнага адказу ад Менска не было.

4 красавіка Рассельгаснагляд паведаміў, што за тры месяцы 2017 года паводле вынікаў праверак забракавана больш за 15 тысяч партый харчовай прадукцыі агульным аб'ёмам больш за 324 тон. Найбольш высокі паказчык неадпаведнасці ў мікрабіялагічных паказчыках зафіксаваны ў рыбнай (6,1 працэнта), птушкагадоўчай (4,5 працэнта) і малочнай (4,1 працэнта) прадукцыі. Больш за ўсё фальсіфікацыі прыпадае на малочную і імпартную рыбную прадукцыю — 7,5 і 6,5 працэнта адпаведна.

З пачатку 2017 года Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі прадукцыі шэрагу мясаперапрацоўчых заводаў Беларусі праз грубыя парушэнні ветэрынарнага заканадаўства. У дачыненні да яшчэ некалькіх вытворцаў расейскае нагляднае ведамства ўвяло рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю.

Апошнія навіны