BE RU EN

Аляксандр Рыбак і Naviband пераспявалі песню Джамалы «1944»

  • 18.05.2017, 20:25

Сёння адзначаецца гадавіна дэпартацыі крымскіх татараў з Крыму - ім было дазволена вярнуцца дадому толькі ў канцы 1980-х гадоў.

У сталінскія часы, пачынаючы з 18 траўня 1944 года, крымскія татары былі пагружаныя ў цягнікі - у большасці сваёй за два дні - і адпраўленыя ва Узбекістан і іншыя раёны СССР. Тысячы з іх загінулі падчас транспартавання, паведамляе «Радыё Свабода».

Крымска-татарская спявачка Джамала выступала на «Еўравізіі» ў 2016 годзе з песняй 1944 год, прысвечанай тым драматычным падзеям. Гурт Naviband, які прадстаўляла Беларусь на «Еўравізіі» ў гэтым годзе, зрабіў відэа-кавер на песню Джамалы пра крымскіх татараў.

Пазней пераможца конкурсу «Еўравізіі» 2009 года, нарвэжскі музыкант беларускага паходжання Аляксандр Рыбак запісаў інструментальны кавэр.

Апошнія навіны