BE RU EN

Аўтамабіль рэзнуўся ў пешаходаў на Таймс-сквер

  • 18.05.2017, 19:30

Не менш за дзесяць чалавек пацярпелі.

На Таймс-сквер у Нью-Ёрку легкавы аўтамабіль рэзнуўся ў натоўп пешаходаў на ходніку. Пра гэта паведамляе «Новая газета» са спасылкай на Reuters.

Як перадаюць відавочцы, у выніку інцыдэнту пацярпелі не менш за дзесяць чалавек. Таксама паведамляецца, што адзін чалавек загінуў.

Паводле звестак агенцтва, кіроўца аўтамабіля затрыманы.

На месцы аварыі працуе паліцыя. Тэрыторыя ачэпленая.

Апошнія навіны