BE RU EN

Беларускі дадатак Piano атрымаў амерыканскую прэмію

  • 18.05.2017, 10:33

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Нью-Ёрку.

У канцы красавіка стала вядома, што беларуска-брытанская кампанія Gismart увайшла ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі Appy Awards адразу ў двух катэгорыях. Як адзначала прадстаўніца распрацоўніка, такога ў гісторыі мерапрыемства не было. Падвоеныя шанцы на перамогу спрацавалі: гэтай ноччу дадатак Piano ўзяў узнагароду ў катэгорыі «Музыка». Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Нью-Ёрку, піша onliner.by.

Дадатак Piano прадстаўляе сабой сімулятар піяніста ў гульнявой форме: сэрвіс дапаможа выканаць твор пры поўнай адсутнасці патрэбных для гэтага навыкаў. Другі намінаваны на Appy Awards праект Gismart — Beat Maker Go!, які зробіць вас віртуальным дыджэем.

У лютым Piano аказаўся адным з самых папулярных дадаткаў у Google Play, абышоўшы Pokemon GO, адзначылі ў Gismart. Гэтай жа вясной Gismart стала рэзідэнтам беларускага Парку высокіх тэхналогій.

Апошнія навіны