BE RU EN

«Нёман» даведаўся спаборнікаў з групы ў Лізе чэмпіёнаў

  • 17.05.2017, 20:22

17 траўня ў Кёльне адбылося лёсаванне хакейнай Лігі чэмпіёнаў.

Спаборнікамі гарадзенскага «Нёмана» з групы «С» сталі швайцарскі «Цуг», аўстрыйская «Вена» і фінская «Ювяскюля», піша «Прессбол».

У групавым этапе, які пройдзе з 24 жніўня да 11 кастрычніка, возьмуць удзел 32 каманды, разбітыя на восем груп. З кожнай групы ў плэй-оф выйдуць па два ўдзельнікі.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 6 лютага 2018 года.

Апошнія навіны