BE RU EN

У Слоніме пакажуць макеты беларускіх замкаў

  • 16.05.2017, 20:55

У суботу, 20 траўня, у Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага пройдзе Ноч музеяў.

Галоўнай падзеяй цяперашняй Ночы музеяў у Слоніме будзе выстава макетаў замкаў Беларусі Ігара Адасіка з Гародні, перадае «Радыё Рацыя».

І хоць сам мастак з сям'ёй жыве ў абласным цэнтры - родам ён з Слоніма. Тут прайшло ягонае дзяцінства, тут скончыў школу, тут жывуць ягоныя бацькі і родны брат. Таму сваіх землякоў Ігар Адасік з радасцю і ўпершыню пазнаёміць з уласным цудоўным захапленнем. Выстава адбудзецца пад агульнай назвай «Невычэрпная крыніца таленту».

Апошнія навіны