BE RU EN

Беларусь адказала на прэтэнзіі Рассельгаснагляду на дзве тысячы старонак

  • 16.05.2017, 19:07

Расейцы папрасілі час на вывучэнне адказу беларускай старане.

Адказ Беларусі на заўвагі Рассельгаснагляду аб выніках першай інспекцыі расейскай ўстановы налічвае 2013 старонак з фотаздымкамі. Пра гэта сёння заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі - дырэктар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Аляксандр Субоцін, піша БелТА.

Паводле ягоных слоў, найбліжэйшым часам павінен адбыцца новы раунд перамоў паміж установамі аб выніках першай інспекцыі, калі былі правераныя 18 перапрацоўчых прадпрыемстваў. Адразу пасля праверкі былі знятыя абмежаванні на пастаўкі «Бабулінай крынкі» і «Вялес Міта», аднак далейшых паслабленняў санкцый Рассельгаснагляду не было.

Аляксандр Субоцін заявіў, што расейцы папрасілі час на вывучэнне адказу беларускай стараны. Таксама да канца тыдня будзе гатовая справаздача аб выніках другой інспекцыі Рассельгаснагляду. МСХП Беларусі будзе рыхтуе адказы на заўвагі.

- Наступная сустрэча плануецца найбліжэйшым часам. Можа, у чацвер, пятніцу, можа, на наступным тыдні. Мы гатовыя на ўсялякай пляцоўцы весці перамовы, як толькі будзе нейкая інфармацыя, - сказаў Субоцін.

Другая інспекцыя скончылася на мінулым тыдні, было праверана 13 прадпрыемстваў.

Апошнія навіны