Лукашэнка прызначыў «наглядчыкаў» на буйных прадпрыемствах Беларусі
- 15.05.2017, 18:12
Саўмін падпісаў адпаведную пастанову.
Саўмін Беларусі пастановай ад 10 траўня №339, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання буйных прамысловых прадпрыемстваў, піша bdg.by.
Так, першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі будзе прадстаўляць дзяржаву ў органах кіравання ААТ «БелАЗа», ААТ «Беларускі металургічны завод, ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» і кіроўнай кампаніі холдынгу» Мінскі маторны завод».
У органах кіравання «Атланта», «Інтэграла», «Белліса», «Планара» і «Гарызонта» прадстаўніком будзе намеснік міністра Сяргей Гунько.
У «Гомсельмашы», МТЗ, «Бабруйскаграмашы» і «Лідсельмашы» гэтую ролю будзе выконваць намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў.
Намеснік міністра Дзмітрый Корчык прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Амкадор» – кіроўная кампанія холдынгу, «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава - кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА», «Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова» і «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».
Нагадаем, што ўмовы праграмы Беларусі з Міжнародным валютным фондам прадугледжваюць прыватызацыю дзесяці прадпрыемстваў. Пакуль пералік такіх прадпрыемстваў не ўзгоднены на дзяржаўным узроўні. Таксама, мяркуючы з усяго, прыватызацыя абмяркоўвалася падчас перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.