BE RU EN

Сусветны банк: У 2017 годзе Беларусь не выйдзе з рэцэсіі

  • 15.05.2017, 17:00

Падтрымка РФ зробіць толькі часовы ўплыў на сітуацыю.

Структурныя недахопы і сцісканне ўнутранага попыту могуць стаць прычынай спаду беларускай эканомікі сёлета. Пра гэта заявіў эканаміст беларускага офіса Сусветнага банка Кірыла Гайдук на брыфінгу ў Менску, піша tut.by.

ВУП Беларусі ў 2017 годзе можа знізіцца на 0,4%. Кірыл Гайдук гэта растлумачыў наяўнымі структурнымі недахопамі і сцісканнем унутранага попыту.

Фінансавая падтрымка з боку ўрада Расеі толькі часова паўплывае на развязанне ўнутраных і вонкавых дысбалансаў.

Апошнія навіны