BE RU EN

Прэзідэнт Францыі прызначыў новага прэм'ер-міністра

  • 15.05.2017, 16:49

Урад узначаліць мэр горада Гаўра.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон назваў новага прэм'ер-міністра краіны. Урад узначаліць Эдуар Філіп, мэр горада Гаўра, піша bbc.com.

«Прэзідэнт прыняў пастанову прызначыць Эдуара Філіпа прэм'ер-міністрам. Даручыў яму сфармаваць урад», - паведаміў журналістам прадстаўнік Елісейскага палаца Алексі Колер.

Цырымонія ўступлення прэм'ерана пасаду павінна адбыцца да канца панядзелка.

Апошнія навіны