BE RU EN

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Варшаве прайшоў з аншлагам

  • 15.05.2017, 16:40

Вядомы беларускі музыка прадэманстраваў у польскай сталіцы альбом «У нашых снах».

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча адбыўся 14 траўня ў варшаўскім клубе «DZIKA Strona WISŁY».

Вядомы беларускі музыка прэзентаваў альбом «У нашых снах», які з'яўляецца справаздачай за 10 гадоў ягонага творчага супрацоўніцтва з паэтам Уладзімірам Някляевым.

Някляеў таксама павінен быў выступаць на канцэрце, але напярэдадні нядаўна адбыўшы адміністрацыйны арышт паэт атрымаў позву ў суд на 17 траўня.

Падчас канцэрту Зміцер Вайцюшкевіч чытаў вершы Някляева, напрыклад, «Бывай, Яблонская, бывай», «Шалік» і іншыя.

Вайцюшкевіч выканаў песні з альбома «У нашых снах», творы на вершы польскага паэта Рафала Ваячэка, а таксама свае ранейшыя хіты і новыя песні.

На канцэрт Вайцюшкевіча былі выкупленыя ўсе квіткі, акрамя беларусаў, на выступ прыйшлі ўкраінцы і палякі.

Сайт Charter97.org зрабіў фотарэпартаж з канцэрту.

ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Апошнія навіны