BE RU EN

NaviBand: Трэба верыць у тое, што робіш

  • 14.05.2017, 20:38

Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук падзяліліся сваімі ўражаннямі ад «Еўравізіі» з фанатамі.

Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўравізія-2017», вярнуліся сёння з Кіева. Па прылёце дадому моладзь падзяліліся сваімі ўражаннямі з фанатамі, піша БелТА.

«Для нас удзел у «Еўравізіі» быў цікавай гісторыяй. Бо тое, што адбываецца ўнутры конкурсу, абсалютна не падобна да тых уяўленняў аб конкурсе, калі глядзіш яго на тэлевізіі. Гэта такія эмоцыі і цяжкая праца. Пакуль мы разважылі, што больш ні ў якіх конкурсах ўдзельнічаць не будзем!», - паўжартам, напаўсур'ёзна сказалі артысты.

На пытанне, што б яны пажадалі прадстаўнікам краіны на будучых конкурсах, моладзь адказала, што важна быць сумленнымі. «Трэба быць сумленнымі з сабой, з песняй, не прыдумляць ніякія гісторыі. Трэба верыць у тое, што робіш, не слухаць нікога, і працаваць з камандай, якая цябе падтрымлівае», - мяркуюць выканаўцы.

Апошнія навіны