BE RU EN

Тылерсан: Умяшанне РФ у выбары ЗША «добра задакументаванае»

  • 14.05.2017, 20:31

У ЗША вядзецца расследаванне дзеянняў расейскіх хакераў.

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан у інтэрв'ю тэлеканалу NBC заявіў, што ўмяшанне Расеі ў выбары прэзідэнта ЗША ў мінулым годзе «добра задакументаванае», паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле інфармацыі дзяржсакратара, умяшанне не было даведзенае да канца. Кіраўнік Дзярждэпартамента адзначыў, што стасункі з Расеяй трэба вярнуць на ўзровень, які адпавядае амерыканскім нацыянальным інтарэсам.

У ЗША вядзецца расследаванне дзеянняў расейскіх хакераў. Следчыя мяркуюць, што хакеры маглі паўплываць на зыход прэзідэнцкіх выбараў на карысць рэспубліканца Дональда Трампа праз кібератакі супраць Дэмакратычнай партыі і яе кандыдата Гілары Клінтан.

Крэмль адмаўляе ўсе абвінавачванні ва ўмяшанні ў палітычныя працэсы ў ЗША.

Апошнія навіны