BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 23 градусаў цяпла

  • 14.05.2017, 19:27

Працоўны тыдзень пачнецца з цёплага панядзелка.

У Менску чакаецца да 19 градусаў цяпла ўдзень, у некаторых кутках краіны - да 23 градусаў, перадае «Белсат».

Наступныя дні таксама будуць цёплыя, пераважна без дажджоў і са спакойным ветрыкам.

Сённяшні дзень таксама выдаўся цёплым. У Менску - да 20 градусаў цяпла, без ападкаў. У гэты дзень самая халодная тэмпература ў Беларусі была ў Менску ў 1900 годзе: -5 градусаў. А самым цёплым было 14 траўня ў 1996 годзе ў Васілевічах, паветра прагрэлася да +31 градуса цяпла.

Увесь мінулы тыдзень у Беларусі тэмпература была ніжэйшай за кліматычную норму, з дажджом, халепай і начнымі прымаразкамі.

Апошнія навіны