BE RU EN

Пад Барысавам аўтаінспектары зладзілі пагоню са стралянінай

  • 13.05.2017, 20:13

У Барысаўскім раёне п'яны кіроўца ўцякаў ад аўтаінспектараў з узнятым капотам.

На аўтадарозе Барысаў-Беразіно супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на самаход, які ехаў з узнятым капотам. Пярэдняя частка аўто была пакамечаная, нумароў на аўтамабілі не было, піша kp.by.

Кіроўца ВАЗ-2110 не спыніўся на патрабаванне ДАІ і паспрабаваў уцячы. Манеўраваў аўтамабіль хаатычна, ствараючы пагрозу бяспецы руху. На патрабаванні спыніцца кіроўца па-ранейшаму не рэагаваў, не звярнуў ён увагі і на папераджальны стрэл у паветра. Таму інспектарам давялося страляць па колах. Пасля гэтага самаход з'ехаў у кювет і спыніўся.

- Кіроўца адмовіўся выходзіць з салона, лаяўся і спрабаваў біцца. Праваахоўнікам давялося ўжыць фізічную сілу і кайданкі, - распавёў начальнік спецпадраздзялення бяспекі дарожнага руху ДАІ УУС Менскага аблвыканкама Віктар Ротчанкаў. – Затрыманы быў 32-гадовы жыхар Барысаўскага раёна. Ён быў п'яны. Перад сустрэчай з супрацоўнікамі ДАІ ён наехаў на слуп, таму аўтамабіль і ехаў з узнятым капотам.

Апошнія навіны