BE RU EN

BBC уважае Navi топ-прэтэндэнтам на перамогу ў «Еўравізіі»

  • 13.05.2017, 17:34

Брытанскі крытык паставіў беларускіх музыкаў на першае месца ў спісе прэтэндэнтаў на перамогу ў песенным конкурсе.

«Слухаючы гэтую песню ў выкананні Арцёма Лук'яненкі і Ксеніі Жук, нельга не ўспомніць магутную энэргетыку брытанскага кантры-дуэта The Shires: той жа забіяцкі напор, тая ж народная меладычнасць, падкрэсленая выкананнем на роднай, беларускай мове», - піша брытанскі крытык.

Праўда, першае месца аддадзена беларусам таму, што спіс алфавітны, піша nn.by.

Аднак, у лік фаварытаў брытанцы залічылі толькі восем удзельнікаў. Акрамя нашых, гэта Бельгія, Балгарыя, Італія, Партугалія, Малдова, Румынія і Швэцыя.

Нагадаем, сёння адбудзецца фінал «Еўравізіі-2017». Беларусы выступяць пад трэцім нумарам. За перамогу пазмагаюцца 26 удзельнікаў.

Апошнія навіны