BE RU EN

Tesla пачала прадаваць сонечную чарапіцу для дахаў

  • 13.05.2017, 14:41

Адна плітка чарапіцы з сонечнай батарэяй каштуе 42 даляры.

Амерыканская кампанія Tesla Inc. пачала прымаць папярэднія заказы на сонечныя панэлі ў выглядзе чарапіцы для дахаў Solar Roof.

Са слоў галоўнага выканаўчага дырэктара кампаній Tesla і SolarCity Ілона Маска, дах які складаецца з такіх панэляў будзе таннейшы, чым устаноўка звычайнага чарапічнага даху, хоць і даражэйшы за бітумны.

Для афармлення заказу трэба ўнесці дэпазіт сумаю адной тысячы даляраў. Усталёўваць Solar Roof пачнуць у ЗША ўжо гэтым летам. З наступнага года плануецца пачаць ўстаноўку сонечных панэляў у іншых дзяржавах, прычым Маск паабяцаў дастаўку "амаль ва ўсе краіны".

Пакуль можна зрабіць заказ толькі на шкляную чарапіцу (глянцавую і матавую), стылізаваныя пад гліну і камень варыянты з'явяцца ў 2017 годзе.

Плошча Solar Roof будзе складацца з сонечных батарэй толькі на траціну, але пры жаданні пакупнік можа і павялічыць долю актыўных плітак. У кампаніі мяркуюць, што для таго, каб акупіць дах за 30 гадоў, будзе дастаткова 35% плітак.

Сярэдні кошт ўстаноўкі Solar Roof складзе $21,85 за квадратны фут (блізу $220 за квадратны метр), пры гэтым чарапіца з сонечнай батарэяй каштуе $42, а астатнія пліткі - $11.

У Tesla запэўніваюць, што чарапіца не моцна губляе ў эфектыўнасці пры нагрэве, вытрымлівае падзенне пяцісантыметровых градзін на хуткасці да 160 кіламетраў у гадзіну.

Апошнія навіны