BE RU EN

У Гомелі з акна 14-га паверха выпала пяцігадовая дзяўчынка

  • 13.05.2017, 13:05

Чаму гэта здарылася, высвятляюць следчыя.

Трагедыя адбылася 8 траўня. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла, паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Дзяўчынка выпала з 14-га паверха дома, размешчанага на вуліцы Мазурава, блізу 22.00.

Са слоў суседзяў, дзяўчынка выхоўвалася ў няпоўнай сям'і адным з бацькоў.

Што адбылося ў той вечар, зараз высвятляюць следчыя. Пакуль у іх больш пытанняў, чым адказаў. Да прыкладу, як сцвярджаюць відавочцы трагедыі, на дзяўчынцы была цёплая вопратка.

Апошнія навіны