BE RU EN

Кабякоў хоча прадаваць марозіва ў Кітай

  • 12.05.2017, 20:31

Чыноўнік упэўнены, што кітайцы палюбяць беларускае марозіва.

Кітайскі рынак з'яўляецца перспектыўным для паставак беларускага марозіва. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, які 12 траўня азнаёміўся з мадэрнізацыяй СААТ «Марозпрадукт» у Пухавіцкім раёне Менскай вобласці, паведамляе БелТА.

Прэм'ер адзначыў, што «Марозпрадукт» пасля мадэрнізацыі паспяхова працуе. Там усталявалі новыя лініі, на прадпрыемстве асвоены выпуск новых прадуктаў.

Паводле слоў Кабякова, у Расеі знізіўся рынак для паставак гэтага прадпрыемства. Але ён заявіў, што прадукцыю можна пастаўляць у Еўропу і Паўднёвую Амерыку. Адным са стратэгічных кірункаў кіраўнік урада назваў Кітай. «Там рэальна гэтыя вырабы могуць быць запатрабаваныя», - выказаў меркаванне чыноўнік.

Апошнія навіны