BE RU EN

У Гомелі з банкамата ў будынку банка невядомыя выкралі амаль $40 тысяч

  • 12.05.2017, 17:48

Паводле факту крадзяжу, учыненага ў асабліва вялікай суме, распачатая крымінальная справа.

Інцыдэнт адбыўся 11 траўня. З банкамата, размешчанага ў адным з аддзяленняў банка Савецкага раёна Гомеля, невядомыя выкралі больш за 79 тысяч рублёў (больш за 40 тысяч даляраў), паведаміла tut.by афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

У самім банку інфармацыю не каментуюць.

Следчыя высвятляюць абставіны крадзяжу. Паводле факту крадзяжу, учыненага ў асабліва вялікай суме, распачатая крымінальная справа.

Аб'екты, знойдзеныя пры аглядзе месца здарэння, адправяць на экспэртызу. Праводзяцца аператыўна-вышуковай мерапрыемствы для выяўлення асоб, якія мелі дачыненне да крадзяжу.

Апошнія навіны