BE RU EN

Незалежную журналістку аштрафавалі на $510

  • 12.05.2017, 17:12

Суд Дзяржынскага раёна аштрафаваў Вольгу Чайчыц за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Сёння суд Дзяржынскага раёна (паводле месца рэгістрацыі журналісткі) прысудзіў Вольгу Чайчыц да штрафу сумай Br 920 - $510 (40 базавых адзінак) за онлайн-трансляцыю з Барысава.

Разглядаў справу суддзя Крупец Сяргей.

18 сакавіка ў Барысаве была запланаваная акцыя пратэсту, якая ў выніку так і не адбылася, але пры гэтым міліцыянты затрымалі журналістаў «Белсата» Вольгу Чайчыц і Сяргея Кавалёва, якія збіраліся асвятляць падзею.

Пазней на Вольгу Чайчыц быў складзены пратакол паводле арт 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ) КаАП РБ. У якасці сведак абвінавачвання на судзе выступілі міліцыянты, якія праводзілі затрыманне.

«Адзін з міліцыянтаў на прозвішчы Якімовіч, сказаў: яго асабіста абурыла, што скрыншоты з трансляцыі разышліся ў сацыяльных сетках і яго ўбачылі ўсе знаёмыя ў горадзе. Ён жа дадаў, што на момант, калі пачалася трансляцыя, ужо паступіў загад затрымаць нас», - кажа Вольга Чайчыц.

Яны падкрэслівалі, што падчас перапынку ў судзе вядучая спецыялістка ўстановы Дар'я Уварава забараніла рабіць фота і здымаць відэа, чым, са слоў Чайчыц, парушыла ейныя правы і дзейнае заканадаўства.

Раней Вольгу Чайчыц аштрафавалі на 25 базавых адзінак за стрым з акцыі пратэсту ў Віцебску 25 сакавіка.

Апошнія навіны