BE RU EN

Слонімскія ідэолагі спалохаліся канцэрту «Дзецюкоў»

  • 12.05.2017, 15:40

Канцэрт беларускамоўнага рок-гурта быў скасаваны пасля званка чыноўнікаў.

У Слоніме скасаваны канцэрт гарадзенскага гурта «Дзецюкi», які павінен быў адбыцца 20 траўня ў клубе Dance Floor («101 паверх»), піша novychas.by.

На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» музыкі пішуць, што клуб забараніў імпрэзы за 8 дзён нібыта пасля званка ідэолагаў.

Афішы забароненага канцэрту пакуль яшчэ вісяць на будынку Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.

Апошнія навіны