BE RU EN

У Горадні рабаўнік-няўдачнік 4 разы паказаў дулю ахвяры

  • 12.05.2017, 11:37

Пасажыр тралейбуса падышоў да акенца кіроўцы, адкрыў яго і паспрабаваў скрасці сумку.

Кур'ёзны выпадак адбыўся вечарам 19 красавіка ў тралейбусе №7, якім кіравала жанчына. Пасажыр падышоў да акенца кіроўцы, адкрыў яго і паспрабаваў скрасці сумку. Жанчына паспела зрэагаваць і паставіла сумку бліжэй да сябе.

«Перад тым як пакінуць грамадскі транспарт мужчына скруціў пальцы і чатыры разы паказаў прадстаўніцы слабага полу дулю, а затым сышоў», - паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Апошнія навіны