BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 18 градусаў цяпла

  • 11.05.2017, 18:56

У Беларусь вяртаецца цёплае надвор'е.

Да 18 градусаў цяпла чакаецца ў паўднёвых раёнах Беларусі 12 траўня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на крайнім поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уночы і раніцай на асобных адцінках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер уночы чакаецца няўстойлівы слабы, удзень - усходні 4-9 м/с, на паўднёвым захадзе парывамі да 12 м/с.

Апошнія навіны