Выйшаў фільм-расследаванне справы Паўла Шарамета
- 10.05.2017, 21:13
У фільме выкладзеныя новыя факты аб справе беларускага журналіста.
Дакументальны фільм пра забойства Паўла Шарамета знялі журналісты з праекта Слідство.Інфо разам з калегамі з міжнароднай сеткі OCCRP (Цэнтр даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці), паведамляе liga.net.
У апісанні да фільма адзначаецца, што ягоныя аўтары з першых гадзін пасля забойства працавалі на месцы падзей.
«Вынікам гэтай працы стаў дакументальны фільм, у якім аўтары старанна прааналізавалі падзеі ночы перад забойствам. Некаторыя знаходкі прымусілі суполку інакш паглядзець на афіцыйныя заявы праваахоўнікаў», - сказана ў анатацыі.
Аўтары: Ганна Бабінец, Алена Логінава, Дзмітрый Гнап, Улад Лаўроў. Рэжысёр: Мэт Сарнецкі.
20 ліпеня 2016 года а 7:45 раніцы ў цэнтры Кіева быў падарваны аўтамабіль кіраўніцы Украінскай праўды Алены Прытулы, у якім знаходзіўся Павел Шарамет. Ён памёр у карэце хуткай дапамогі. Генеральны пракурор Юрый Луцэнка заявіў, што смерць Шарамета - гэта забойства. Следства разглядае некалькі версій, расследаванне працягваецца.